Казка для дарослых
“У аснове гэтай п'есы сюжэт народнай беларускай
казкі, яшчэ адна дань старажытным часам нашай Радзімы і яе каларытнаму
казачнаму вопыту. Цікавая гісторыя, выснова якой вельмі прастая – кожны з нас
мае свае грахі…”
ЗАЛАТЫЯ ЯБЛЫКІ
КАРЧМА
ГАСПАДАР, Яўхім, мужык, СТАРЫ
і іншы люд.
СТАРЫ чалавек заходзіць у
карчму.
СТАРЫ
Вечар добры!
ГАСПАДАР
Добры-добры… лютуе зіма?
СТАРЫ
Гэ-э, не кажы гаспадар, (кідае грошы на стол) такая завіруха, што свету не
бачна. Прыйшлося спыніцца, бо коні зусім не хочуць ісці…
СТАРЫ сеў за стол. Грае ціха музыка.
ЯЎХІМ
Гаспадар, налей кубачак!
ГАСПАДАР
Заплоціш?
ЯЎХІМ
Ага. Заплачу, а як жа…толькі іншы раз.
ГАСПАДАР
Знаю я цябе Яўхім!
ЯЎХІМ
Тады налей паўкубачка. (Гаспадар прынес страву Старому) ну, хоця б
губы змачыць?
ГАСПАДАР
Ідзі лепш дахаты…
ЯЎХІМ
Ага. У такую завіруху!? От людзі адзін аднаго і на грам не шкадуюць, толькі
грошы ды грошы…ага.
ГАСПАДАР махнуў рукой і пайшоў за прылавак.
Тады …я хоць раскажу гісторыю, мо
каму спадабаецца…мой дзед яшчэ расказваў, ага…
У туташнім краі ўзялася неадкуль чароўная яблыня з залатымі яблыкамі. Адны
казалі, што гэта выдумкі, ага…
ГАСПАДАР
Сто разоў я чуў гэтую гісторыю! Памаўчы.
ЯЎХІМ
Ты то чуў…а людзі…што тут сабраліся, ага – не чулі… не перабівай! Дык вось
другія дакладна верылі, бо не раз бычылі гэта дрэва ў лесе… зіхацела яно нібы
сонейка золатам… але наш люд, ага, не дурны… страшка да той яблыні ісці, уцякае
да хаты і сядзіць сабе толькі быліцы пляце… а у гэтую карчму як раз калі пра
яблыню плёткі хадзілі многа год назад пан заязжаў, сквапны…за капейку задушыць мог, і пачуў ён гэтую гісторыю…узяў майго дзеда за
горла пакажы дарогу да той яблыні, паказаў…ага, і знік той пан, як і не
бывала, толькі карэта засталася…але дзіва і чароўнае дрэва знікла само па сабе…