Не для каго не
сакрэт, што Купалле лічыцца адным з самых даўніх і таемных язычніцкіх святаў. У
гэтую ноч рэкi насяляюць – мертвыя нявінныя душы – русалкі, прабуджаецца ўся
нячыстая сіла, а прырода мае магічныя здольнасцi. Па традыцыі Купалле святкавалі ў день
летняга сонцастаяння (перыяд з 21 па 23 чэрвеня). Многа легенд і паданнеў
складзена пра Купальскую ноч. Нашы продкі звязвалі гэты дзень з культам сонца.
Пасля Купалля яно праз колькі дзён пачынала ісці незащважна на спад – дзень па кропелькі памяньшаўся,
а ноч станавілася даўжэй. Назва свята Купалля пайшло ад імя язычніцкага
славянскага бога Купала. Ён быў богам лета, траў і пладавітасці прыроды. Яго
ўяўлялі юнаком у легкім адзенні з вянком на галаве. У руках ён трымаў травы.
Але з прыходам хрысціянства у гэты дзень пачалі праслаўляць і Івана Хрысціцеля, а свята перанеслi на 6-7 чэрвеня.
Самабытнасць абраду Купалля трансфармавалася і пераплялася з традыцыяй
хрысціянскай.
Але ёсць яшчэ мястэчкi, якiя захавалi самабытнасць свята Купалля. Адно з iх, амаль штогод, праходзіць у вёсцы Ракаў Валожынскага раёна.
У
гэтым годзе давялося пабываць тут і нам – звычайным маладым людзям з Мінску. Само
па сабе Ракаў – мястэчка вельмі цікавае, з багатай гісторыяй і
культурна-духоўнай спадчынай.
Побач у Ракаве
існуюць некалькі рэлігійных канфесій. Людзі жывуць тут веручыя, але ў той жа
час не забываюцца на самабытныя традыцыі продкаў. Ракаўскі цэнтр фальклору аднавiў i цяпер рыхтуе святкаванне Купалля (як і іншых адметных святаў абрадавага
календару). Адменасцю ўсіх святкаванняў з’яўляецца тое, што местачковая моладзь
з ахвотай прымае ў іх непасрэдны ўдзел. Як і старэйшыя жанчыны, маладыя
дзяўчаты плятуць вянкі, спяваючы купальскі песні. Юнакі рыхтуюцца да святочнага
шэсця. Прыгожа, годна, з
душой. Кожны, хто прыйшоў на Купалле “паглядзець”, ужо непасрэдны ўдзельнік.




.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)

.jpg)
.jpg)


.jpg)

.jpg)
.jpg)