Казка для дарослых
“У аснове гэтай п'есы сюжэт народнай беларускай
казкі, яшчэ адна дань старажытным часам нашай Радзімы і яе каларытнаму
казачнаму вопыту. Цікавая гісторыя, выснова якой вельмі прастая – кожны з нас
мае свае грахі…”
ЗАЛАТЫЯ ЯБЛЫКІ
КАРЧМА
ГАСПАДАР, Яўхім, мужык, СТАРЫ
і іншы люд.
СТАРЫ чалавек заходзіць у
карчму.
СТАРЫ
Вечар добры!
ГАСПАДАР
Добры-добры… лютуе зіма?
СТАРЫ
Гэ-э, не кажы гаспадар, (кідае грошы на стол) такая завіруха, што свету не
бачна. Прыйшлося спыніцца, бо коні зусім не хочуць ісці…
СТАРЫ сеў за стол. Грае ціха музыка.
ЯЎХІМ
Гаспадар, налей кубачак!
ГАСПАДАР
Заплоціш?
ЯЎХІМ
Ага. Заплачу, а як жа…толькі іншы раз.
ГАСПАДАР
Знаю я цябе Яўхім!
ЯЎХІМ
Тады налей паўкубачка. (Гаспадар прынес страву Старому) ну, хоця б
губы змачыць?
ГАСПАДАР
Ідзі лепш дахаты…
ЯЎХІМ
Ага. У такую завіруху!? От людзі адзін аднаго і на грам не шкадуюць, толькі
грошы ды грошы…ага.
ГАСПАДАР махнуў рукой і пайшоў за прылавак.
Тады …я хоць раскажу гісторыю, мо
каму спадабаецца…мой дзед яшчэ расказваў, ага…
У туташнім краі ўзялася неадкуль чароўная яблыня з залатымі яблыкамі. Адны
казалі, што гэта выдумкі, ага…
ГАСПАДАР
Сто разоў я чуў гэтую гісторыю! Памаўчы.
ЯЎХІМ
Ты то чуў…а людзі…што тут сабраліся, ага – не чулі… не перабівай! Дык вось
другія дакладна верылі, бо не раз бычылі гэта дрэва ў лесе… зіхацела яно нібы
сонейка золатам… але наш люд, ага, не дурны… страшка да той яблыні ісці, уцякае
да хаты і сядзіць сабе толькі быліцы пляце… а у гэтую карчму як раз калі пра
яблыню плёткі хадзілі многа год назад пан заязжаў, сквапны…за капейку задушыць мог, і пачуў ён гэтую гісторыю…узяў майго дзеда за
горла пакажы дарогу да той яблыні, паказаў…ага, і знік той пан, як і не
бывала, толькі карэта засталася…але дзіва і чароўнае дрэва знікла само па сабе…
Міргнула святло, раптоўна завыў вецер і вецце заскрабло па даху. Усе скалануліся.
МУЖЫК
Нячыстая сіла то робіць!
ЯЎХІМ
Але на гэтым усё не скончылася! Цікава, што пры маім бацьку, я яшчэ пад стол пешшу хадзіў, ага, заехаў у
карчму малады поп…і пачаў усіх пытаць пра яблыню, дзе бачылі і як даўно было.
Сядзеў у карме гарбаты Філіймон, чалавек нядобры… і павеў ён маладому папу дарогу паказваць…
МУЖЫК
… і той прапаў?
СТАРЫ
Ды не прапаў я!
Усе застылі ў жасе.
ЯЎХІМ
(перакрысціўся) Засцеражы, божа!
Ага.
СТАРЫ
Налей яму гаспадар! (да Яўхіма) Не бойся Яўхім, прабачце каго напалохаў, проста ведаю я
гэту гісторыю лепш усіх, бо са мною то здарылася…і бацька мой не панам быў , а
звычайным купцом, зусім не сквапным, нават добрым, зямля яму пухам…вырашыў ён пабачыць яблыню чароўную…ды прывесці залаты яблык
жонцы своей каханай…
ДАРОГА ДАМОЎ
Цемны страшкі лес, зязюлю кугоча, то тут, то там яе жоўтыя вялікія вочы.
КУПЕЦ
Но! Пайшла!.... Здаецца нешта зіхаціць за елкамі… Чаго ты стала, старая
кляча, ідзі давай!
Кабыла упіраецца на чым свет
стаіць, лупцануў яе купец ды зваліўся.
Гарыць касцер дзіўны, а ля
яго сядзіць невялічкі чалавек.
КУПЕЦ
Добрай ночы…(маўчанне) дзе гэта
я?
ЧОРТ
Папаў у нерат не ў зад не ўперад. (засмяяўся)
КУПЕЦ
Хто ты, чалавеча?
ЧОРТ
Чалавеча? …чакаў я цябе…
КУПЕЦ
Мяне? Навошта?
ЧОРТ
Вось памрэш тутака, а я цябе з сабою забяру.
КУПЕЦ
Пачакай, пачакай…навошта я табе, някчэмны чалавек, не ў чым не выдатны…
хочаш забірай мой тавар, грошы... А навошта табе я?
ЧОРТ
Душа ў цябе добрая...
КУПЕЦ
Пашкадуй, што пажадаеш аддам!
ЧОРТ
Душа ў цябе добрая...
КУПЕЦ
Пашкадуй, што пажадаеш аддам!
ЧОРТ
Усе што захачу?!
КУПЕЦ
Так, так… усё.
Засмяяўся ЧОРТ.
ЧОРТ
Добра. Аддай мне тое, што дома не пакінуў…
КУПЕЦ
(разважае чэшучы галаву, да сябе) Падман тут нейкі, але што рабіць…
ЧОРТ
Ну? Згода?!
КУПЕЦ
…згода.
ЧОРТ
Распішыся вось тут.
КУПЕЦ
Крывёю?
ЧОРТ
Разумны чалавек!
КУПЕЦ
А ты не падманіш.
ЧОРТ
Я табе нават падарунак прыпас! (паклаў у руку залаты яблык). Ты ж, мабыць, гэта шукаў?..
ЧОРТ
Распішыся вось тут.
КУПЕЦ
Крывёю?
ЧОРТ
Разумны чалавек!
КУПЕЦ
А ты не падманіш.
ЧОРТ
Я табе нават падарунак прыпас! (паклаў у руку залаты яблык). Ты ж, мабыць, гэта шукаў?..
Заратаў чорт на увесь лес. Зцямнела і прапала ўсё.
ДОМ
Расплюшчыў купец вочы, аж ляжыць ля дому, і воз побач, і тавар і грошы усе
на месцы.
КУПЕЦ
(засмяяўся) Ат, не абмануў, шэльма!
Але глядзіць, жонка выйшла з
хаты. Спявае.
Стася?! Ста-ся-я…
СТАСЯ
Божа мой, Іван! Прыехаў! Слава, богу…
КУПЕЦ
(абдымаюцца) Крыху затрымаўся, якая ты …
зацвіла…падарункаў колькі прывез! Слава, богу, даехаў…
Стася
У мяне таксама есць падарунак.
КУПЕЦ
Падарунак?! (трывога узяла купца)
У гэты час заплакала дзіця.
СТАСЯ
Сын нарадзіўся ў нас, Іван!
Перад купцом з’явіўся,
смеючыся, прывід чорта:
“аддай тое, што дома не пакінуў”.
КУПЕЦ
Як сын?! Сын... от шэльма!! От я дурань!!
Заплакаў КУПЕЦ наузрыд.
Як сын?! Сын... от шэльма!! От я дурань!!
Заплакаў КУПЕЦ наузрыд.
СЫН
КУПЕЦ моліцца перад абразамі, увайшла Стася.
СТАСЯ
Іван? Што з табою Іван?
КУПЕЦ
(перахрысціўся) Амінь.
СТАСЯ
Сямнадцаць год мінула, а ты сам не свой.
КУПЕЦ
Адчапіся, Стася. Грэшныя мы людзі. Памаліся лепш, каб не якой халеры не прыдбала.
СТАСЯ
Што з табой здарылася, не ведаю ў чым перад табой правінілася, каб адзінае
дзіця богу ў служкі аддаць… Гэта ж сын твой адзіны...
КУПЕЦ
Маўчы жонка, а то…
СТАСЯ
А то што? Не магу я так, кожны дзень у царкву бегаю…ен худенькі кволы
стаіць ля ікон…спявае, як анел. Моліцца, працуе… Забяры яго дамоў Іван. Забяры! А ні то я сыйду таксама.
Купец адпіхнуў Стасю.
КУПЕЦ
Ты што жонка! Не пярэч - так трэба. Зачыні дзверы і не чапай мяне! Не заходзь без дазволу.
СТАСЯ
Не жывём, а маімся.
Зачыніла дзверы і пайшла.
СТАСЯ
Не жывём, а маімся.
Зачыніла дзверы і пайшла.
ПА ДОЎГ
Іван пачаў зноў маліцца, як нешта звякнула колькі разоў.
ЧОРТ
Амінь.
КУПЕЦ
(спужаўся) Божа мой!
ЧОРТ
Прывітанне! Гэта не Божа, а я, твой стары знаёмы. Памятаеш?
КУПЕЦ
А як жа…
ЧОРТ
Значыцца чакаў. Добра.
КУПЕЦ
Як жывеш?
ЧОРТ
Добра. А як Алесь пажывае?
КУПЕЦ
Які Алесь?
ЧОРТ
Сын твой, ці ты думаеш, што можна перахітрыць чорта? (смяецца)
КУПЕЦ
Як жывеш?
ЧОРТ
Добра. А як Алесь пажывае?
КУПЕЦ
Які Алесь?
ЧОРТ
Сын твой, ці ты думаеш, што можна перахітрыць чорта? (смяецца)
КУПЕЦ
Не чапай яго! Усё, што пажадаеш, зраблю.Вазьмі мяне!
ЧОРТ
Каму ты патрэбны?! Нават чорту лысаму не трэба. (засмяяўся) Слухай сюды. Чакаю Алеся у трэцюю пятніцу месяца ў тым жа лесе, а не
адпусціш…сам прыйду за ім ды вёску спалю.
Прапаў чорт.
Прапаў чорт.
КУПЕЦ
Пачакай!
АЛЕСЬ
Татка!?
КУПЕЦ
А?! Сынку? Сынку, табе нельга сюды, не ў якім разе…тут ён…
АЛЕСЬ
Хто тут, татка? Ты захварэў?
КУПЕЦ
Захварэў, мабыць... Ідзі вячэраць.
АЛЕСЬ
Тата... Скажы мне праўду.
КУПЕЦ
Сынок мой...
АЛЕСЬ
Я знайшоў у цябе дзіўны яблык…
КУПЕЦ
Сынок мой...
АЛЕСЬ
Я знайшоў у цябе дзіўны яблык…
КУПЕЦ
Не чапай!
АЛЕСЬ
Ты павінен мне сказаць. Скажы, а не тое сам даведаюся...
КУПЕЦ
Прабач!(маўчанне) Скажу, але паабяйцай мяне не аслухацца! Мы цябе схаваем! Сынку…крыўду вялікую
учыніў я … Не ведаў, ад’язжаючы ў далекі свет, што народзішся ты… не
ведаў, клянуся! Папаўся, сынок, я ў рукі нячыстай сіле, ды атрымалася так, што залажыў тваю
душу анельскую гэтым мярзотнікам… думаў што бог уратуе, а не … прыйшоў і наказаў
анціхрыст цябе ў пекла адправіць… але я не аддам! Ідзі ў дом божы, там
засцеражэ цябе Гасподзь.
АЛЕСЬ
Не плач, татка. А я то думаю, чаму ты такі засмучаны ўвесь час, бы я правініўся перад табой і бачыць мяне не жадаеш...
КУПЕЦ
Шкадую цябе і не магу, не магу сабе прабачыць...
АЛЕСЬ
Супакойся, татка. Такі ў мяне лёс значыць…
КУПЕЦ
Шкадую цябе і не магу, не магу сабе прабачыць...
АЛЕСЬ
Супакойся, татка. Такі ў мяне лёс значыць…
У гэты момант яблык патух і стаў звычайным.
Во, дзіва! Яблык ажыў.
КУПЕЦ
Яблык??
АЛЕСЬ
Зусім не залата…Гэта знак! Прабач, бацька, і ты
мяне…але трэба мабыць наведацца мне ў пекла, паглядзець, як чэрці жывуць…
ДАРОГА Ў ПЕКЛА
Алесь збірае торбу.
АЛЕСЬ
Вазьму вады свянцонай…пайду у пекла, як наканавана так і будзе.
КУПЕЦ і СТАСЯ
Не ідзе, сынок!
АЛЕСЬ.
Чакайце, вярнуся я. (пацалаваў бацькоў і рушыў у дарогу.)
КУПЕЦ і СТАСЯ
Не ідзе, сынок!
АЛЕСЬ.
Чакайце, вярнуся я. (пацалаваў бацькоў і рушыў у дарогу.)
Цемны лес. Страшка. Доўга ідзе хлопец, як неспадзявана стаіць у самой глушы
хаціна.
АЛЕСЬ
(стукае) Хто есціка жывы? Мо пераначаваць можна у
вас?
БАБУЛЯ
Хто ты чалавеча?
АЛЕСЬ
Алесем зваць мяне…
БАБУЛЯ
Ідзі адсель, пака жывы.
АЛЕСЬ
Ды я не баюся.
БАБУЛЯ
Малады яшчэ...
АЛЕСЬ
Ды я не баюся.
БАБУЛЯ
Малады яшчэ...
АЛЕСЬ
Усе роўна мая дарога ў пекла…няма чаго мне губляць, бабуля. Есці хочацца вельмі...
БАБУЛЯ
Есці?.. Але як знаеш, заходзь.
Хата бабулі, стравы на стале. Алесь вячэрае.
БАБУЛЯ
Малады ты яшчэ... чаго ідзеш да нячыстых. Зрабіў каму злое?
АЛЕСЬ
Не. Сталася так, што бацька мой, не ведаючы, прадаў маю душу чорту.
БАБУЛЯ
Ай-яй-яй. Што ў свеце робіцца…
АЛЕСЬ
Ён не вінаваты, абхітрыў яго чорт.
БАБУЛЯ
І не баішся на верную смерць ісці? (заплакала бабка)
АЛЕСЬ
Не баюся , бабуля. Чаго вы плачаце?
БАБУЛЯ
І не баішся на верную смерць ісці? (заплакала бабка)
АЛЕСЬ
Не баюся , бабуля. Чаго вы плачаце?
БАБУЛЯ
Не дайсці табе і да пекла, сынок… бо папаў ты ў месца хужэйшае.
АЛЕСЬ
Якое месца?
БАБУЛЯ
Гэта хата майго сына. А сын мой - люты забойца і злодзей. Даўно звязаўся з нячысцікамі. Забівае
ўсіх, хто трапляе на яго шляху… жыцця мне няма, малю бога аб смерці і той не
чуе.
АЛЕСЬ
Бог усіх чуе. Я за вас памалюся і за сына… А чаму ён стаў злодзеем?..
Стук і скрып на двары.
БАБУЛЯ
Гэта ён! Ён! Хавайся хлопча, заб’е.
Алесь забіўся за печ і пачаў маліцца.
МАДЭЙ
Маці!
БАБУЛЯ
Тутака я.
МАДЭЙ
Глядзі, я табе шубу надбаў і хустку новую. Бяры. Чаго носам круціш, бяры
сказаў. Насі, дзякаваць не трэба. Накрывай стол, есці хочацца.
БАБУЛЯ
На стале ўсе.
МАДЭЙ
(нюхае паветра) Ах, ты ведзьма
старая, каго прывяла ў хату? Думала не пачую!
БАБУЛЯ
Нікога, сынок.
МАДЭЙ
Маўчы, а не то заб’ю! Гавары, дзе схавала!
БАБУЛЯ
Хочаш забі, але не чапай добрага чалавека.
Адпіхнуў старую разбойнік і
пачаў шукаць.
МАДЭЙ
За печчу? Дзякуй, перад сном
павесялюся!
Выцягнуў ен Алеся, а на яго месцы вялікі чарапашы панцар.
Што гэта за пачвара?
Бабуля дзіву далася, аж
анямела.
Страшнейшы за чорта… хто ты?
Маўчанне
Пачаў разглядаць.
А-а! Тут чалавек сядзіць! Хітры, схаваўся добра…крыху дзіравы панцыр,
але нічога, ад куль і палак засцеражэ!
Добрая рэч…
Так-так, як яго дастаць адтуль…Не атрымоўваецца? Мо разбіць?.. але лепш пачакаю, калі гэты храбрэц з спанцыра
вылезе, заб’ю і забяру сабе гэтую браню.
Сцямнела.
Раніца. Спіць ля печы АЛЕСЬ, на печы МАДЭЙ, а бабуля на лаўцы.
БАБУЛЯ
(ціхенька) Алесь…А-ле-сь…
Прачнуўся хлопец.
Надзявай свой дзіўны панцар і ўцякай, пакуль…
Мадэй паварочаўся і далей
спіць.
АЛЕСЬ
Які панцар?!
БАБУЛЯ
Хутчэй, а не то…
Ускочыў разбойнік.
МАДЭЙ
Га! А вось і ты! Уцякаць уздумаў!? Хадзі сюды.
АЛЕСЬ
Не думаў я ўцякаць.
МАДЭЙ
Аддавай панцар і пакончым з табой. Маладзенькі! Люблю такіх…
АЛЕСЬ
Які панцар? Няма ў мене нічога, акрамя торбы.
МАДЭЙ
Здзеквацца ўздумаў, ды я б даўно цябе забіў, але сядзеў ты за печчу бы
чарапаха ў браняным панцару, не падлезці…толькі дзіркі свяціліся.
АЛЕСЬ
А-а-а... Я маліўся за печчу. Гэта Бог засцярог мяне… Ен засцерагае ад ўсіх
нягод.
МАДЭЙ
Бог? Які Бог? Хлусіш! А дзіркі, я ж усе такі мог
цябе закалоць…
АЛЕСЬ
(засмяяўся) а гэта я драмаць ўжо пачынаў, дык
прапускаў словы малітвы.
МАДЭЙ
Дзіўны хлопец… а як жа мне такі панцар прыдбаць, каб быць самым моцным?
АЛЕСЬ
…трэба чалавекам быць, не забіваць, не красці, не ілгаць…
МАДЭЙ
Звар’яцеў! Я ж Мадэй! Самы страшны забойца і злодзей.
АЛЕСЬ
Такім быць нельга… не заступіцца за цябе божа.
МАДЭЙ
Не заступіцца?
АЛЕСЬ
Але нават такі забойца як ты, можа
стаць добрым чалавекам.
МАДЭЙ
Дзіўна кажаш…дзіўна. А сам чаго тут апынуўся?
АЛЕСЬ
Іду ў пекла.
МАДЭЙ
Навошта? Хлопец, ты дурань нейкі.
АЛЕСЬ
Бог наказаў.
МАДЭЙ
Твой Бог - забойца! Адтуль ніхто не вяртаецца.
АЛЕСЬ
Пабачым.
МАДЭЙ
Дзіву даюся. Падабаешся ты мне хлопча. Добра кажаш...
АЛЕСЬ
Адпусці тады.
МАДЭЙ
Я табе нават дарогу пакажу… у пекла.
ДАРОГА
Лес. Балоты вакол.
МАДЭЙ
Прама ідзі, там вялікую купіну ўбачыш, скокні на яе і ў самае пекла
правалішся.
АЛЕСЬ
Дзякуй, добры чалавек.
МАДЭЙ
Ча-ла-век… звер я люты…
АЛЕСЬ
Ніколі не позна стаць чалавекам, нават за хвіліну ад смерці. Памятай гэта.
Бывай!
МАДЭЙ
Пагодзь!
АЛЕСЬ
Што?
МАДЭЙ
Паглядзі там…што за месца мне ў пекле прыгатавана… Я пачакаю, можа сапраўды вернешся.
АЛЕСЬ
Добра, пагляжу.
Скокнуў Алесь на купіну і паляцеў.
ПЕКЛА
Пустыня. Круцяць
чэрці кола вялікае, слезы і мольбы вакол. Адзін чалавек сядзіць бы сабака на
ланцугу, а чэрці над ім смяюцца, дражнячы. Хто вісіць уніз галавой, каго пояць
без перадыху, на кім ездзяць…
ЧОРТ
О! чалавек? Сам
прыйшоў!? Дай адгадаю… Алесь?
АЛЕСЬ
Алесь.
ЧОРТ
Ну, праходзь, будзь як дома.
ЧОРТ
Ну, праходзь, будзь як дома.
АЛЕСЬ
Добра. (дастаў святую ваду , пачаў вадой пырскаць)
ЧОРТ
Што гэта за
гадасць!? Што ты робіш, ой? Ой!
АЛЕСЬ
Месца свячу.
ЧОРТ
Як? Навошта, а? Навошта шкодзіць, нягоднік. Будзь, як дома - гэта не значыцца, што можна рабіць усё, што хочаш! Гэта ж пекла!
АЛЕСЬ
Вы ж самі
пазвалі.
ЧОРТ
Каго?
АЛЕСЬ
Мяне. Я божы служка, вось і прыйшоў месца асвяціць, каб касцёл пабудаваць у вас.
ЧОРТ
Ты што! Звар'яцеў!
ЧОРТ
Каго?
АЛЕСЬ
Мяне. Я божы служка, вось і прыйшоў месца асвяціць, каб касцёл пабудаваць у вас.
ЧОРТ
Ты што! Звар'яцеў!
Усе чэрці
спужалі, пакідалі працу і замітусіліся.
ЧОРТ
Каравул! С пекла
зжываюць! І хто цябе увогуле пазваў?!
АЛЕСЬ
Нехта з вашых бацьку абдурыў, каб той заклаў вам маю душу.
ЧОРТ
А-а-а, гэта Вільгельм у нас займаецца самадурствам. Пазваць!
ЧОРТ 1.
Чаго?
ЧОРТ
Твой?
ЧОРТ1.
Мой! Такі набажны! Сабе душу такую нягрэх узяць!
ЧОРТ
(дае падзатыльнік) Ты бачаш, што ён робіць? Касцёл будаваць будзе.
ЧОРТ1.
Дзе?
ЧОРТ
Тут.
ЧОРТ1.
Тут?
АЛЕСЬ
Нехта з вашых бацьку абдурыў, каб той заклаў вам маю душу.
ЧОРТ
А-а-а, гэта Вільгельм у нас займаецца самадурствам. Пазваць!
ЧОРТ 1.
Чаго?
ЧОРТ
Твой?
ЧОРТ1.
Мой! Такі набажны! Сабе душу такую нягрэх узяць!
ЧОРТ
(дае падзатыльнік) Ты бачаш, што ён робіць? Касцёл будаваць будзе.
ЧОРТ1.
Дзе?
ЧОРТ
Тут.
ЧОРТ1.
Тут?
АЛЕСЬ
Ціха! Можна
дамовіцца.
ЧОРТ1.
Прасі, што хочаш,
толькі не рабі шкоды! Тут і так не салодка.
АЛЕСЬ
Давай распіску
майго бацькі і па рукам.
ЧОРТ1.
Ніякай распіскі
не ведаю!
Алесь прадаўжае паліваць вадой, аж пар пайшоў.
ЧОРТ1.
Ой! Ай! Не трэба!
Хопіць! Трымай распіску і каб духу твайго тут не было.
АЛЕСЬ
Вось так бы
адразу, а то і перакрысціць магу.
ЧОРТ
Ну-ну-ну! Гэта
лішняе. Ідзі сабе адкуль прыйшоў… трэба разборліва душы выбіраць!
ЧОРТ1.
Каюся!
ЧОРТ
Яшчэ раз і выкінем з пекла.
ЧОРТ1.
Каюся!
ЧОРТ
Яшчэ раз і выкінем з пекла.
АЛЕСЬ
А можна
яшчэ адно пажаданне.
ЧОРТ
Не, ну вы людзі
нахальны народ. (пазіраючы на бутэлечку са святой вадой) Давай!
Толькі адно.
АЛЕСЬ
Ведаеце
разбойніка Мадэя?...
ЧОРТ
Наш любы чалавек!
Дзе тут яго месца…
ЧОРТ
Наш любы чалавек!
Дзе тут яго месца…
Чорт хмыкнуў і
адчыніў занавеску. Там стаяў маленькі слончык, на якім сядзеў МАДЭЙ і прасіў
выключыць тэлевізар, дзе ўсе яго учынкі сотні і мільены раз чэрці паказвалі.
ЧОРТ
А мы гарачай
смалою паказычым яму бакі… Як балюча, бачыць усе свае жыццё, якое не мае права на памылку! Ён тутака навечна, магчыма потым зробім чортам!
АЛЕСЬ
Памылкі на тое, каб іх правіць.
Глядзіце мне тут, наступны раз застануся і пачну будаваць.
ЧОРТ
Мы і так тут ледзь цяснімся, зямлі табе мала, ідзі парадкуй свой свет…пакою і тут няма.
Пхнуў яго на
кактус Чорт і знік Алесь.
Дарога дамоў
Апынуўся Алесь на
тым жа месцы, Мадэй яго увесь час чакаў.
АЛЕСЬ
Ой, балюча!Думаў да хаты
далячу! Ух!
МАДЭЙ
Жывы!? Сапаўды ты мацнейшы за ўсіх на свеце! Ну, як,?
АЛЕСЬ
Горача. Брыдка.
МАДЭЙ
Што казалі?
Апусціў АЛЕСЬ галаву.
АЛЕСЬ
Я вольны. Адпусцілі хутка, не падышоў…
МАДЭЙ
Дзіва. Цябе і
чэрці баяцца, во сіла! А наконт мяне?
АЛЕСЬ
Самае страшкае
пакаранне... смала... можа чортам зробяць казалі...
МАДЭЙ
Чортам? Смала?
АЛЕСЬ
Пакутаваць вечна будзеш, Мадэй.
МАДЭЙ
Чортам? Смала?
АЛЕСЬ
Пакутаваць вечна будзеш, Мадэй.
МАДЭЙ
Што ж рабіць?
АЛЕСЬ
А да гэтуль няўжо
не думаў?
МАДЭЙ
Не думаў.
АЛЕСЬ
Я думаю есць
выйсце. Бог цябе павінен прасціць, як пакаішся, але не проста гэта.
МАДЭЙ
Няўжо выйсце ёсць?!! Кажы! Зраблю.
АЛЕСЬ
Ці хопіць табе сілы?
МАДЭЙ
Паспрабую.
АЛЕСЬ
Ці хопіць табе сілы?
МАДЭЙ
Паспрабую.
АЛЕСЬ
Нясі тое, чым забіваў
нявінных?
МАДЭЙ
Эх, булавою…
АЛЕСЬ
З чаго яна?
МАДЭЙ
Яблыня.
АЛЕСЬ
Садзі ў зямлю.
АЛЕСЬ
Садзі ў зямлю.
Мадэй капае яму і садзіць, як дрэва булаву.
МАДЭЙ
Далей што?
АЛЕСЬ
Паліваць трэба.
МАДЭЙ
Возера аж за
лесам.
АЛЕСЬ
На табе арэхавую
скарлупку і насі ваду, палівай яе, пакуль не вырасце яблыня.
МАДЭЙ
…гэта не можа быць…
АЛЕСЬ
Прасі міласці, бо
гэта пакута не вечная і будзе ей канец, а пеклу няма канца.
МАДЭЙ
Буду прасіць, усе
зраблю.
АЛЕСЬ
Ну, бывай. Мо пабачымся яшчэ.
МАДЭЙ
Прабач і ты, калі што...
КАРЧМА
Тыя ж асобы,
што ў першай сцэне. Усе паселі вакол
старога святара і слухаюць.
СТАРЫ
Вярнуўся я да
хаты…а душа спакою не знаходзіла…як там ён, гэты люты забойца…ці мог бы я яму
дапамагчы…
Пайшоў я назад у
царкву і працягнуў вучобу.
ЯЎХІМ
Добры ты чалавек.
Я б такога злодзея, ух…як анучу (паказвае
бы ірве на шматкі).
ГАСПАДАР
Герой! (смяюцца)
МУЖЫК
Цішэй! Што далей
было.
СТАРЫ
Далей…прайшло многа часу, далі мне сан...каля трох дзесяткаў гадоў дзесьці. І вось зрабілася мне патрэба ехаць у сталіцу і, як казаў Яўхім, спыніўся я
зноўку у вашай карме. Пачуў ад Філіймона гісторыю, што у гушчы леса яблыня
залатая стаіць… думаю, зноўку чэрці людзей з дарогі зводзяць і вырашыў
наведацца туды…
Мільганула святло, завіруха яшчэ мацней закруціла.
Усе застылі і святло прапала.
ЗАЛАТАЯ ЯБЛЫНЯ
Цемны лес, зязюлі
пазіраюць сваімі вялізнымі вачыма, мышы летаюць з дрэва на дрэва.
Заехаў АЙЦЕЦ
Аляксандр у гушчар, а далей балота. Фурман хацеў паварочваць назад.
Фурман
Эге! (піхае фурманку) Нічога не будзе айцец,
балота, каб яго ліха!
АЙЦЕЦ
Не можа быць,
Сцяпан, павінны праехаць.
Фурман
З божай ласкі. (прынюхаўся) Во дзіва?
АЙЦЕЦ
Чаго спыніўся?
Давай мо падмагу.
Фурман
Чуеце святы
айцец? Прынюхайцеся. (тут пусціць у
зал пах спелых яблыкаў-абавязкова!)
АЙЦЕЦ
(нюхае) …бы спелая антонаўка…
Фурман
…наліўныя.
АЙЦЕЦ
Нам туды!
Фурман
Сярод лесу ды
такая яблыня!
Расхінулі вецце, аж ля старой хаціны стаіць
залатая яблынька.
Фурман
Во-о! (зняў шапку,
хацеў дастаць, а голле уверх пвднялося)
АЙЦЕЦ
Не чапай, Сцяпан!
Ведаю, чыё гэта золата.
Сядзіць пад яблыняй стары-стары чалавек бы грыб,
замест шапкі вароны гняздо звілі на галаве.
Мадэй!?
ДЕД
А?! Хто тут?
АЙЦЕЦ
Мадэй! Гэта я,
Алесь. Памятаеш?
ДЕД
Хто?
АЙЦЕЦ
Алесь!
ДЕД
Да не крычы так, Алесь!
Алесь?! Няўжо! Даўно я цябе чакаю…так даўно, што не памятаю нічога.
АЙЦЕЦ
Прыйдзецца
успомніць, Мадэй, усе успомніць. Можна крыўдзіць і забіваць усе жыццё, але
настане дзень, калі захочацца ўсе змяніць ці забыцца, а не магчыма.
ДЕД
Не бярэ мяне
смерць…чаму?
АЙЦЕЦ
Памаліся.
МАДЭЙ
Маліўся я.
АЙЦЕЦ
Грахі успамінаў?
МАДЭЙ
Што ты!
АЙЦЕЦ
Успомні, ад сама
першага, я табе дапамагу.
МАДЭЙ
Эх… не памятаю…
АЙЦЕЦ
Малодосць ці
дзяцінства, што ты зрабіў такога…
МАДЭЙ
…Маленькі я
быў…бацька ставіў пасткі для звяроў і аднойчы папалася туды маленькае
медзведзяня… я не адпусціў…мне падабалася мучыць яго…асаблівае адчуванне сваей
магутнасці…
АЙЦЕЦ
Амінь.
Зваліўся адзін яблык.
МАДЭЙ
Помню яе чорныя
косы, а вочы – ноч, цемная, безмежная…прыгожая, ганарлівая і я закахаўся без
памяці. Згодзен быў стаць хоць хатнім звярком, а ля яе. Жылі мы ў адной весцы.
І я вырашыў адкрыць сэрца. Адным з летніх вечароў падышоў і проста
сказаў, што кахаю…а яна засмяялася, пачала кпіць…тады узяў я яе сілком…але ўсе
роўна маёй яна не стала, кінулася ў раку...
Яшчэ адзін яблык зваліўся. Так маліліся яны,
пакуль не астаўся адзін яблык.
МАДЭЙ
(пажаў плячыма) хто яго знае…кого я
толькі не крыўдзіў.
АЙЦЕЦ
А маці сваю
загубіў?
МАДЭЙ
Так, сваім жыццем
загубіў. Прабач!
Толькі прагучалі яго словы, як грымнуў гром і знік
дед, а яблыня стала звычайнай ды без яблыкаў. Падняў шапку-гняздо айцец,
а адтуль белы голуб выляцеў.
АЙЦЕЦ
Вось і
споўнілася…спаслася душа! Вунь, паляцела.
КАРЧМА
ЯЎХІМ
Так і было?
Гаспадар за гэтакае дзела трэба выпіць, каб душэ той было спакойна там!
ГАСПАДАР
Табе, ш то не
скажы, у адно перевядзеш-выпіць.
СТАРЫ
Трэба ў дарогу,
людзі добрыя, засядзеўся!
ЯЎХІМ
Скажы, а я
таксама грэшны? Вось мне трэба маліцца?
СТАРЫ
Нават я не святы, а ўвогуле табе вырашаць. Ну, бывайце! (выходзіць)
ЯЎХІМ
…ды я муху у
сваім жыцці не пакрыўдзіў…
ГАСПАДАР
Дахаты ідзі,
набраўся ўжо добра…больш без грошай ні нагі тут…
ЯЎХІМ
Ат, і не прыйду
больш!
Стаіць на вуліцы, хіляецца, нешта прыпявае.
ЯЎХІМ
Зараз прыйду і
жонцы пакажу дзе ракі зімуюць, пакажу-пакажу…(шукае
нешта ў кішэні)
Я вось падумаў,
хлусіць гэты СТАРЫ…не…не так усе было! (дастае
з кішэні залаты яблык)
Яблыкі залатыя
заўседы будуць…і ў кожнага свой залаты (панюхаў)
з мядовым пахам. Мой! Родненькі!
(да залу) А вы праверылі свае кішэні? (страшкі рогат чорта)
КАНЕЦ
Комментариев нет:
Отправить комментарий