жыццё
У старым, старым
склепе невядома адкуль узялося зярнятка. Прачнулася яно на халоднай зямле, у
цемры, и аж скалынулася ў жаху. Крыху агледзелася, паспрабавала прымасціцца да
сцяны. “Невядома, дзе гэта я?”- думала яно.
Крыху вышэй, у
невялічкае акенца, заскочыў маленькі прамень святла. Зярнятка, што ёсць сілы
папаўзло да яго. Прамень пяшчотна агарнуў сірату і стаў казытаць. Зярнятка
павесялела і ажно падрасло. Але неўзабаве прамень знік і зноўку малечу агарнула
цемра.
І так цягнуўся за
ноччу дзень, затым зноў ноч. Зярнятка сябравала с сонечным промнем, любавалася
ўначы на зоркі, месячык і той заглядваў калі-нікалі ў вакенца. Але дачулася
аднекуль пра зярнятка шэрае мышаня.
Чым больш наступала
цемра, тым грамчэй у вуглу нешта шамацела. Зярнятка спачатку не звяртала ўвагі.
Але шамаценне стала
мацнейшым, нават здалося, што ў вуглу нехта заварушыўся. Зярнятка ўзрадавалася, яму так надакучыла
адзінота. Да яго стаў набліжацца шэры звярок. Вочы яго гарэлі, як зоры і
чамусьці ад іх патыхнула пагрозай. Мышаня ціха, на адных кагатках, узадраўшы
хвост падкрадавалася к зярнятку. У месячным святле мільганулі белыя вострыя
зубкі. Зерне адскочыла да парогу. Але звер толькі ўсміхнуўся і пайшоў смялей.
Вось і ўсё. Сэнс
яго маленькага жыцця – быць ежай шэрага пацука, як сумна…
Раптам пачуліся
галасы, пачалі адчыняцца вялікія дзеры склепа. На зярнятка хлынула срэбнае
святло раніцы. Страшны звер знік.
Вялікая далонь падхапіла яго і падняла над усім светам. Што за
прыгажосць! Які блакіт!
Зярнятка апынулася
на мяккай, цёплай перыне. Яно незаўважыла, як задрамала. Вельмі хутка забыліся
і цемра, і шэры звер, і адзінота.
Зярнятка
выцягнулася і расчапілася, з яго невялічкага сэрца вырасла прыгожая расліна… Якая затым дала новае жыццё.
Комментариев нет:
Отправить комментарий