Босымі нагамі іду
да неба,
У далонях трымаю
цябе,
Усім сэрцам любоў ахінаю,
Але пакуль ты не
верыш у мяне.
Босымі нагамі іду
да неба
Гэта доўгі і
няпросты шлях,
Я яшчэ на лузе,
паміж кветак
А наперадзі ўсе
сцежкі ў камянях.
Босымі нагамі іду
да неба
Ты не чуеш маіх
крокаў у цішы
Ты мяне такой яшчэ
не ведаў
Ты адчуеш гэта ў
душы.
Босымі нагамі іду
да неба
Іншых не існуе
дарог
Босымі нагамі… бо
так трэба
І жадаю, каб і ты
таксама змог.
Комментариев нет:
Отправить комментарий