Я крочу пясчанай дарогай
Між жытнёвых залочаных хваль.
Мой край падарыў мне так многа:
Бяры, зберажы, не губляй!
Мо шлях той, стаптаны, аджыў усё –
І славу, і сілу ў радках.
На брук трэба выйсці – машыны,
Нанова пакажуць мне шлях.
Але не жадаю нанова!
Хачу, як Купала-паэт,
Пакрочыць сцяжынкай жытнёвай
І родны пачуць запавет:
“Бяры, зберажы, не губляй.
Знарок не зрабіць той красы,
Дык дужа яе не змяняй,
Хай, крытыкі вернуць насы”.
І жыццё разглядзеўшы цвяроза,
Пакрочу з лёгкасцю ўслед,
Туды, дзе пад белай бярозай,
Пяро мне пакінуў паэт.
Комментариев нет:
Отправить комментарий