воскресенье, 23 июня 2013 г.

Купальская ноч у Ракаве


Не для каго не сакрэт, што Купалле лічыцца адным з самых даўніх і таемных язычніцкіх святаў. У гэтую ноч рэкi насяляюць – мертвыя нявінныя душы – русалкі, прабуджаецца ўся нячыстая сіла, а прырода мае магічныя здольнасцi. Па традыцыі Купалле святкавалі ў день летняга сонцастаяння (перыяд з 21 па 23 чэрвеня). Многа легенд і паданнеў складзена пра Купальскую ноч. Нашы продкі звязвалі гэты дзень з культам сонца. Пасля Купалля яно праз колькі дзён пачынала ісці незащважна на спад – дзень па кропелькі памяньшаўся, а ноч станавілася даўжэй. Назва свята Купалля пайшло ад імя язычніцкага славянскага бога Купала. Ён быў богам лета, траў і пладавітасці прыроды. Яго ўяўлялі юнаком у легкім адзенні з вянком на галаве. У руках ён трымаў травы. Але з прыходам хрысціянства у гэты дзень пачалі праслаўляць і Івана Хрысціцеля, а свята перанеслi на 6-7 чэрвеня. Самабытнасць абраду Купалля трансфармавалася і пераплялася з традыцыяй хрысціянскай.
Але ёсць яшчэ мястэчкi, якiя захавалi самабытнасць свята Купалля. Адно з iх, амаль штогод, праходзіць у вёсцы Ракаў Валожынскага раёна. 

У гэтым годзе давялося пабываць тут і нам – звычайным маладым людзям з Мінску. Само па сабе Ракаў – мястэчка вельмі цікавае, з багатай гісторыяй і культурна-духоўнай спадчынай.
Побач у Ракаве існуюць некалькі рэлігійных канфесій. Людзі жывуць тут веручыя, але ў той жа час не забываюцца на самабытныя традыцыі продкаў. Ракаўскі цэнтр фальклору аднавiў i цяпер рыхтуе святкаванне Купалля (як і іншых адметных святаў абрадавага календару). Адменасцю ўсіх святкаванняў з’яўляецца тое, што местачковая моладзь з ахвотай прымае ў іх непасрэдны ўдзел. Як і старэйшыя жанчыны, маладыя дзяўчаты плятуць вянкі, спяваючы купальскі песні. Юнакі рыхтуюцца да святочнага шэсця. Прыгожа, годна, з душой. Кожны, хто прыйшоў на Купалле “паглядзець”, ужо непасрэдны ўдзельнік.  



                                     


Жанчыны і дзяўчаты, госці з вянкамі на галаве становяцца ў карагод. Нават слаба "свядомы" падхоплівае матыў песен і круціца ў вясёлым “колазвароце”. Выбіралася з дзяўчат самая добрая і светлая дзяўчынка – Купалінка. Яна сабірала пад час карагоду вянкі з галоў дзячат, а потым вяртала кожнаму свой з пажаданнямі. Магічнасць гэтага рэтуалы прыйшла з пакон вякоў і дзякуй богу не страціла свайго сэнсу. Кожны вянок ўяўляе сутнасць свайго гаспадара. Які вянок – такі і чалавек, кажуць у народзе. Таму кожны к гэтаму рэтуалу адносіўся сур’ёзна і ўважліва.
Цікава, што фотокарэспандэнтаў на свята прыехала таксама не мала, больш таго, яны чуць не ўчынiлi бойку за лепшыя кадры для фотаздымкаў. Выглядала не тое, што камічна, а больш зняважліва, як да саміх сябе так і да прысутных.
Але тые хто прыйшоў святкаваць – святкавалі. Хлопцы ўрачыста вынеслі ўпрыгожанае кола - сімвал сонца, яго звароту ў прыродзе. Кола шэтвавала разам с людзьмі па вёсцы і заклікала кожнага прыняць удзел у святкаванні, бо не прыйсці на купальскі касцёр  лічылася грэхам.
Купальскае кола запалілі і пачалі “круціць колазварот”. Песні, гульні і танцы былі да самой раніцы. Фалькларысты несвядомых гасцей лёгка навучылі беларускім пляскам і песням. 
Моладзь неўтаймавана скакала праз вогнішча. Нажаль, мы не дачакаліся качання ў расе, замораныя, але “ачышчаныя” і шчаслівыя вярталіся дадому.  Сапраўды была незвычайная ноч. Ракаўскі фальклорны цэнтр захоўвае і вяртае ў народ самае святое – традыцыю. Без захавання традыцый няма гісторыі, няма паразумення са светам.
 Дзякуй вялікі за Свята і нізкі паклон за годную працу!



Комментариев нет:

Отправить комментарий